Вуліца Каменшчыкава (Гомель)
Вуліца Каменшчыкава — вуліца ў Чыгуначным і Цэнтральным раёнах горада Гомеля. Пачынаецца ў жылым масіве Прудок, праходзіць па паўднёвых ускраінах мікрараёнаў Валатава і Клёнкаўскі. Праходзіць ад вуліцы Крупскай да Чачэрскай вуліцы і Усходняга абыходу. Перасякаецца з вуліцамі Мічурына, 7-я Навасёлкавая, 8-я Навасёлкавая. На яе выходзяць вуліцы Ягаўкіна, Юнацкая, 40 год БССР, Верхняя, 10-я Навасёлкавая, 1-я Навасёлкавая, Агарэнкі, Петруся Броўкі і Макаёнка, 2-я Светлая, 1-я Светлая, 2-я Навасёлкавая, 3-я Навасёлкавая, 6-я Навасёлкавая, 9-я Навасёлкавая, Мазурава. На прудкоўскім адрэзку пераважае індывідуальная забудова сядзібнага тыпу сумежных вуліц, на валатаўскім адрэзку жылая забудова складаецца з трох шматпавярховых дамоў, на клёнкаўскім адрэзку жылой забудовы, якая б непасрэдна адносілася да вуліцы Каменшчыкава, няма.